Патоп

Патоп
Непагода...
Непагода...
Хмары засцяць свет бясконца...
І ўжо – неверагодна,
што калісьці будзе сонца.
Дождж не лье,
а дробна сыпле,
прамачыўшы ўсё навокал.
Шэра,
Сумна,
Мары зніклі.
І ўсё жыццё прамокла...
Ну, няма ніякай мочы!
-Жонка!
Рыбы мы, ці людзі?
Колькі ж нам,
як рыбам, мокнуць?
Прасвятлелі ў жонкі вочы:
- Мілы,сумрачацца хопіць.
Будзе сонца,любы,
будзе !
*+*
пад вечар, у Косаве