На болоте

На болоте
Са зборніка "МінскіЯ Хронікі".
На балоце..."
***
Жыву на Беларусі я,
як на балоце.
Дык нам,тутэйшым,
і не прывыкаць...
Мы нарадзілісь тут,
й жывем жа, быццам
па сваёй ахвоце…
Краіны іншай не бяжым шукаць.
Таму здаўна нас клічуць –
“Людзі на балоце”...
 
З балота ўсе мы!
Бабка з дзедам,татка,й маць.
Хваробы толькі розныя калоцяць:
імпэрыялізмы,
камунізмы,
лукашызмы...
А ўсЁ – аднолькавая Таць!
Цярпелі продкі...
І жылі на гэтым Сьвеце!
А колькі ж іх касьцямі палягло...
Кладземся мы касьцьмі,
і лягуць нашы дзеці...
 
А ўсё дзеля таго,
каб над Балотам,
над Беларуссю ўзышло Сьвятло!
*+*
вечар, Мінск, ЛоджыЯ.