Мир животных.

Мир  животных.
У свеце жывёл.
 
Прачынаюсь,
і нацягваю на морду розум,
каб выгляд чалавеччы мець.
Паверце,
цяжка быць цвярозым,
сярод паводзіннага сьмецця…
Адзін – заб’е,
і плача, выбачаючысь…
Той брэша,
шчыра усміхаючысь…
А гэты –
абяцае шмат пустых надзей,
якіх не атрымаеш ты нідзе…
 
Ой, дзівакавта жыць сярод людзей…
 
Прачынаюсь,
і запакоўваю сябе ў бронежылет,
каб не зьвялі са Сьвету
кулі-слоў з атрутай.
Адсюль – туды,
перамяшчаюсь з асцярогай.
Таму – яшчэ жывы…
Яшчэ – жылец…
Бо,
насцярожана жыву
сярод людскога бруда.
 
Ой, толькі так
і пражыву яшчэ,
нямнога...
*+*
ноччу, у Мінску, на Лоджыі