Наследие
От предков испокон веков
Наследье мне завещано.
Между своих и чужаков,
Как мамы ласка вечная.
О нём мне шепчут сказки-сны
Весенние проталины,
И осень - шелестом листвы
И в поле дуб опаленный.
О нём мне память разбудил
На липе аист клёкотом .
И тот упавший старый тын,
Что у села далёкого.
И это блеянье ягнят, -
Их зов на дальнем пастбище.
Вороньи стаи, что галдят
Там, где могилы кладбища.
И в бездну-ночь, и в белый день
Смотрю я «в оба» пристально,
Мой клад высоких степеней
Я берегу неистово...
Он мне, как факел для души.
В нём счастье - многоликостью.
Средь мрака вечного в глуши
Он - светоч, между дикостью.
С тем кладом - дум моих родство, -
Созвездье благородное.
Зовут наследие моё
Всегда - Сторонкой РОдною.
Перевод с белорусского
Спадчына
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына,
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары замшэлы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
І тое нуднае ягнят
Бляяньне-зоў на пасьбішчы,
І крык вароніных грамад
На магілкавым кладзьбішчы.
І ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсьцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб ня збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не зьедзены.
Нашу яго ў жывой душы.
Як вечны сьветач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне сьвеціць між вандоламі.
Жыве зь ім дум маіх сям'я
І сьніць з ім сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.
Янка Купала. 1918 год