Детям - Беларуси-Матери

“ДЗЕЦЯМ” – БЕЛАРУСі-МАЦі.
***
Ня плачце над Радзімаю сваёй !
Ня згіне,
і нікуды не падзенецца,
пакуль мы ТУТ,
пакуль жывем на Ёй,
як з маці,
з самага маленства.
 
Ня плачце над Радзімаю сваЁй !
Яна чакае да сябе пяшчоты.
Пакуль мы побач,
і пакуль мы разам з Ёй,
давайце ўспомнім
пра сыноўскі клопат.
 
Ня плачце над Радзімаю сваёй !
Ня вы Ёй здзекі учынілі !
Чужынец-Звер з сваёй хлуснёй –
і ёсць Бяды прычына !
 
Ня плачце над Радзімаю сваёй !
Радзіма ад хваробы чахне…
Як перад Маці –
станьце на калені перад Ёй,
што дапусцілі на краіне жах такі !
 
Чужынец-Звер пануе над Радзімай !
Чужынец-Звер насільнічае Маці !
Ня плачце над Радзімаю сваёй !
Пара, як воінам за Маці паўставаць !
Радзіма, як і Маці –
у нас Адзіныя !
Каб жыць у шчасці з Ёй –
пачварам Уладу нельга аддаваць !
*+*
ноч, Мінск...
**(чакае - ждёт; пяшчота – нежность,ласка; клопат – забота;
здзекі – издевательства; хвароба – болезнь;
жах такІ – такой Ужас; паўставаць – восстать;
пачвара – изверг,чудовище;
Уладу нельга аддаваць – нельзя отдавать Власть).