Тревога
МінскіЯ Хронікі.
"Трывога"
Вецер знекуль прыляцеў.
З дрэвам уначы шапОча.
Спавядае – быў ён дзе.
Мне ня спіцца гэтай ноччу…
Зоркі холадна зіхцяць.
Месяц надзіральна сочыць.
Не магу я зараз спаць.
Мне ня спіцца гэтай ноччу…
Настарожаная ціш.
Слёзы напаўняюць вочы.
Ты куды, Зямля, ляціш?
Мне ня спіцца гэтай ноччу…
Велізарнейшы Сусьвет.
Кропляй ў ім мая Краіна.
І навошта ж столькі Бед
Нам, ды й наваліла…
Стомай змучана Душа.
Сэрца, й Розум шчасця хочуць.
І каго ж мне паспрашаць –
і з чаго ж, чаго, чаго,
мне ня спіцца гэтай ноччу…
*+*
Уначы, у Мінску...
(**знекуль – откуда-то; шапоча – шепчет; спавядае – ведёт рассказ;
дзе – где; зіхцяць – блестят; сочыць – наблюдает; вочы – глаза;
кропля – капелька; навошта – зачем; стома – усталость; розум – разум;
хочуць – хотят; паспрашаць – расспросить).