Иллюзия ощущения времени.

Иллюзия ощущения времени.
Ілюзія адчування часу.
 
…існУюць гарады.
Там вуліцы -
зямля, залітая асфальтам ды бетонам…
Навошта?
Дзіўна і незразумела…
На вёсцы
ходзяць людзі, іх сляды
ўтвараюць сцежкі, якія прывядуць каго-куды,
свядома…
А тут – асфальт навокал…
І ідзі…
Назад, уперад…
Направа, ці налева…
Натоўп, кагал…
Не супыніцца, бо затопчуць ненарокам…
 
…існУюць трассы.
Шляхі, да жудасці прамыя,
машынам удалЕчынь несцісь…
Куды?
Канец шляхоў незразумелы…
На вёсцы ж, едуць людзі – ад месца і да месца…
Бо тут і там тутэйшыя жывуць,
жывуць, не маюцца…
Да землякоў дарога ціха і цудоўна ўецца…
Направа звернеш – кум,
калі да швагера – налева.
І – цішыня…
Даедзем…
На вёсцы людзі не спяшаюцца…
Бо,
куды ж мясцінам родным тут падзецца…
 
…існУе жЫцце.
І цягнецца яно да старасці, з дзяцінства.
А што ж Яно, хоць крыху разумеем?
ЖывЕм,
а сэнс жыццЯ нам нешта зАсціць…
Які ён – сэнс, і дзе ён?
 
…праходзе Час...
...і з дрэва асыпае лісце, і новае ўзрастае,
каб апАсці…
ЖыццЁ ж, на погляд мой,
ёсць – проста Час, які нам Богам даравАны,
каб наваколле смакавАць.
Багацця лепшага для нас
чамусьці Бог не стаў даваць…
*+*