Тры канверты
Змена кiраўнiцтва iдзе ў установе,
I начальник быўшы мовiў сваё слова
«Табе я, як брату ад шчырага сэрца
Палажу у скрыню ажно тры канверты.
Калi будзе добра - не ламай ты голаў
Хай тады канверты i ляжаць там колам.
Здарыцца ж - начальства цябе стане дзерцi
Хуценька успомi пра канверцiк першы.
Калi ж зноў адчуеш, што усе не гладка
Пра другi канверцік ты падумай, братка.
А калi ўжо стане ўсе нямiла ў свеце,
Вось тады дастанеш мой канверцiк трэцi.
Пацiснуўшы рукі , разышлiся хлопцы.
Аднаму навука, другому ж свой клопат.
Але вельмі хутка кіраўнік той новы
Успомніў пра былога і пра іх размову.
Адчыніў ён скрыню, першы ўзяў канверцік,
Прачытаўшы, усклікнуў: «Каб на цябе чэрці…»
Там жа ў двух радочках сваёю рукою
Пісаў папярэднік упэўнена такое:
«Гавары усім босам (дальнім і тутэйшым)-
Не я винаваты, гэта ж ён –ранейшы».
Радасна падумаў:«Будзь , браток, здаровы,
Залатыя словы - прыму за аснову! ».
Зажыў , як у казцы, цешыў усіх лоўка,
Тольки ліха ціха падкацілась зноўку.
Ды ен не зважае, гоніць прэч трывогу
(Чаго хвалявацца – ў скрыні ж есць падмога).
Дастае канверцік, адкрывае жвава,
Думае сабе сам:«Што ж там за праява?»
Там жа аркуш белы , а на ім такое:
«Абяцай і кайся!». Апасля чаго ён
У кожную прамову тыя словы піша,
Зноў ва установе хараство, зацішша.
Ды ляцеў час хутка, як птушкі у вырай,
Тры гады мінула ад размовы шчырай.
Перасталі верыць абяцанням хлуса,
Але ёсць канверцік-веліч і спакуса.
Доўга думаў хлопец (хоць і аднабока)
Бо канверт апошні, як на ілбе вока .
Але ўсе ж рашыўся,(а куды ж паперці)
Адкрыў, і зжахнуўся:«Гатуй тры канверты».