Так не бывает...
Так не бывае –
каб жыццё пражыць,
як быццам п’еш, і п’еш,
са смагаю,з крыніцы...
Бо, цягнуць ў вір такія дні-цяжы –
што згодзен сам ты, нават, утапіцца...
Так не бывае –
каб ты жыў, і жыў,
як быццам вечнасць богам даравана...
Бо, з той хвіліны – да канца бяжыш,
як ты – ад пупавіны адарваны...
Так не бывае –
каб ты ўвесь век тужыў,
як быццам Сьвет супраць цябе – у змове...
Бо, толькі тым і трэба даражыць –
што ты жывеш,
няхай і выпадкова...
*+*
(смага - жажда; вір - омут,водоворот; згодзен - согласен;
хвіліна - миг; тужыў - горевал; Сьвет - Мир; у змове - в сговоре;
няхай - пусть даже; выпадкова - случайно)