Сварка

Пасварылася з суседкаю суседка,
Бо маліна пералезла ў агород.
А другая -- узяла, маліну ссекла,
Ды на першую разявіла свой рот.
 
Яны ўдзвюх маліну тую пракліналі.
І крычалі так, што чула ўсё сяло.
Я таксама чуў, ды гэта паміж намі --
Акром сваркі там нічога не было.
 
А назаўтра ў вёсцы плётка галасіла:
Што адна другую білі да рання.
І адкуль, маўляў, пабралася ў іх сіла? --
Вінавата ж не маліна, а ралля.
 
Для вяскоўцаў гэта сварка, як пацеха:
Ім галоўнае -- каб пачасаць язык
Дзеля гумару і жарту, дзеля смеху,
Бо той смех лягчэй за сварку ў тры разы.