Стамлёны дзень

Стамлёны дзень прылёг, каб адпачыць
У ценю пад нахіленай вярбою.
Ён пазіраў у неба далячынь,
Нібы салдат з акопу пасля бою.
 
Ён цешыў свае думкі хараством
Аблокаў тых, што праплавалі міма.
Там быў спакой і думак тых прастор,
Што па-начах мая Радзіма сніла.
 
Ён пазіраў, як зорны небасхіл
Красу зямлі прыветліва вітае.
Ён, туманом накрыты, волю сніў,
Што па-над лесам золкам узлятае.