Про внука Данилу.
ПРА унука ДАНіЛУ.
Жэўжык гэты мне знаёмы...
Ціхі.
Калі спіць у доме...
Калі спіць – такі ўжо мілы...
Унучак мой.
Завуць Даніла.
Тры гады ўжо на свеце.
Ну, дзіцё – як і ўсе дзеці.
Ледзь прачнуўшысь –
скочыў з ложка,
закруціўся,як юла...
Вось,унук,твае сандалі,
вось адзёжка...
...а няма яго самога...
Дзе Даніла?
А – нямА!
Ён ужо на ганак выбег
паглядзець на новы дзень...
...і – пабег, малы бязстыднік,
голы...
Хоць бы што адзеў!
Не!
Галышом на агарод.
Тут раслін карысных многа.
Усе цікавы для малога.
Бач! Угледзеў агурОк!
Адарваў,аб пуза выцер,
адкусіў і захрумстАў…
...і стаіць шчаслівы,быццам –
агароду Гаспадар…
Ну, сажалі мамка з бацькам,
дзед, бабуля - ўчатырох...
Але ж і я ня быў ў гулянках.
У справах гэтых дапамог!
З мамкай дзёргаў пустазелле.
З таткай грады паліваў.
Плот рамантавалі з дзедам –
малаток яго трымаў!
З’еў гурок, пайшоў, агледзеў
усё, на градах што расце.
Сонца паднялося ледзьве...
Дзень пачаўся...
І наперадзЕ -
спраў цікавых...
...не паспець...
*+*
улетку у 2012-м годзе, у Косава.