Непрасты пароль

Кранае бруд штодзённы праз сцяну,
Што будавала з болем і паветрам,
Што будавала я за метрам метры,
Пра што я гаварыла: пацягну.
 
Але цягнуць няпроста. Мне ў грудзях
Шаптала сэрца, каб чапляла лета,
А з ім - і для жыцця ланцуг із мэтаў,
Бо толькі шчасьце нам з табой суддзя.
 
Мы часта кажам: усё хавай хутчэй
Унутры, каб берагчы свае пачуцці.
Але сапраўдна ўцякаем, круцім,
Знішчаем шанец жыць, святло вачэй.
 
Не трэба сцен - не ўтрымаюць боль,
Затое не прапусцяць сонца промняў.
Пра гэта ў час адчаю, сябра, успомні -
Такі да заўтра непрасты пароль.