У вайны азвярэлыя вочы.

У вайны азвярэлыя вочы
Ды варожы пагляд агнявы.
І калі па зямлі яна крочыць,
То не плакаць,а хочацца выць!
Колькі лёсаў закрэслілі кулі,
Колькі слёз напілася зямля!
Так хачу я ,каб нас абмінулі
Боль і смутак ваеннага дня.
Хай разбудзіць лепш спеў салаўіны,
А не злосных бамбёжак грамы.
Захапляе прастор тапаліны--
Я малюся,каб жыць без вайны.