***

Белыя кветкі каштанаў
Як белыя свечкі дрыжаць
На ветры. І так закахана
У вясновыя лужы глядзяць.
 
Промні яскравыя сонца
У кроплях звіняць дажджавых
І будзячы соннае сэрца,
Рыфмуюцца ў думках маіх.
 
Буяе вясна на планеце,
На вуліцах, у душах людзей.
І недзе жыве на свеце
Сэрца майго чарадзей.