Звычайная вясна

Звычайная вясна
Месяц пайшоў малады,
У лютым, яшчэ халады,
Але на сцяжынах,
На промнях i льдзiнах,
Сляды ручаёў.
 
Звычайная вясна,
Жаданая вясна,
Цудоўная вясна,
Прыйшла ў сэрца маё…
 
 
Ноччу ў нашым двары,
Ззяюць заўжды лiхтары,
Кроплi сняжынак,
З гнуткiх галiнак,
Ляцяць на далонь.
 
Звычайная вясна,
Жаданая вясна,
Цудоўная вясна,
Нясе ў сэрца агонь…
 
 
Вецер iдзе ад шашы,
З дахаў вясяць лядзяшы,
Блiскаюць тонка,
I падаюць звонка,
Па шыбiне бьюць.
 
Звычайная вясна,
Жаданая вясна,
Цудоўная вясна,
Кранула памяць маю…
 
 
Радасць iдзе ў гарады,
Срэбра вясновай вады,
Першыя птушкi,
Ляцяць нiбы стужкi,
Знiкае спакой.
 
Звычайная вясна,
Жаданая вясна,
Цудоўная вясна,
Ты будзеш разам са мной…
 
 
© Copyright: Егор Серов, 26.02.2017
Регистрационный номер № 000226901