Рассудительная Экономика
РАЗВАЖЛіВАЯ ЭКАНОМіКА.
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
Дастала жонка...
Піліць, свАрыцца...
Зарос, як Лешы,
каб ійшоў ў цырульню !
Бывае так,
з жанчынай нешта здарыцца,
жадае каб мужык,
на выгляд быў,
як падарунак...
А я – старЫ ужо !
Каму мяне дарыць ?
Мяне й ўсучыць камусьці – немагчыма !
Навошта ж
падстрыгаць мяне, ды брыць ?
З якой такой дурной прычыны ?
Але, супрОць загада не папрэш...
Бо, мая жонка –
танк "Тэ – трыццаць чатыры" !
Ніякім довадам Ларыску не праб’еш...
А раззлуЕцца – зробіць харакіры !
Канешне, я адразу – не пабег...
Канешне, я спачатку ёй пярэчыў...
Ды мая жонка – Тактык і Стратэг...
За лахманы мяне – і з хаты, ў плечы !
Упёрся я – там дорага бяруць,
я лепей укуплю кіло свініны;
ды шчэ,
ня так як трэба абстрыгуць,
і вЫгляд буду мець я Бураціны...
А жонка у дзьвярах, як "ДОТ" !
Вачыма цэліць – чыста кулямЁты...
Я, кажа,
можа быць прынцэса Турандот –
і прынца бачыць мне ў цябе ахвота...
А дзеля гэткага,
на грошыкі – ня жмісь !
Шуруй ў цырульню – стрычца, брыцца,
і прынцам да мяне вярнісь...
Сустрэне тут цябе краса-дзявіца...
У словах жонкі чую інтарэс...
І нешта, штосьці эратычнае...
А ўчора,
з прапановаю, палез...
Была наадварот – катэгарычная !
Таму й пайшоў у роздуме туды,
дзе мужыкоў стрыжэчуць, як баранаў...
І што, адразу стану маладым ?
І лЮбым,
ўсім сустрэчным мне мадамам ?
Вярнуўся я да жонкі
нестрыжоным Лешым.
А каб ня ўззлЮчылась яна,
прынёс я ёй,
ажно кіло чарэшан...
Няхай стрыжэ мяне сама !
*+*
Ч ліпеня 2013 г.
**( свАрыцца – бранится,ругается; цырульня – парикмахерская;
здАрыцца – приключится; на выгляд – на вид; падарУнак – подарок; камусьці немагчыма – кому-то невозможно; загад – приказ;
раззлуецца – разозлится; адразу – сразу,сей момент;
спачатку ёй пярэчыў – сначла ей выражал несогласие;
вачыма – глазами; кажа – говорит; дзеля гэткага – ради такого;
сустрэне – встретит; прапанова – предложение;
наадварОт – наоборот; роздум – раздумье).