Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Письмо академикам

"ПіСЬМО АКАДЭМіКАМ АД ПЭНСіЯНЭРА"
( …курыца? …ці яйка?  …мова?  …ці народ?)   
                              **   *   **
      Было раней што: курыца,ці яйка?
      Турбоціць гэтая дурота
      спакон вякоў вучоны свет…
      Па мне ж,..
      дык курыца,як ежа,годна!
      Ды й смачна - раніцою,ці ў абед.
Гатуй яе – кавалкамі,ці цалкам!
А яйка – выпі,ці – ўскалаці амлет!
      Дык – не...
      Праблема...
      Курыца,ці яйка? 
      Што ж было раней?
      Ах,божачкі,у акадэмікаў такая вось дурота…
      Па мне ж,
      прыпраў паболее дабаўце,
      каб  было  смачней!
Паелі?.. і бярыцесь за сапраўдную работу!
А не займайцесь ахінеяй!
      Ёсць справа добрая,не абыякавая.
      Яна цікавіць увесь вакольны Свет.
      Раней узнікла мова родная,
      з’яднаўшая насельніцтва - ў народ?
      Цікава...
      Не  неверагодна!
      Ці – не?
      ...і ўсё было - наадварот?
Вось гэта – справа! А то: курыца,ці яйка?
Пазакідаюць людзі вас тухлянкамі!
А то – ўскалоцяць з вас амлет.
       О! Колькі  дысертацый  будзе  тут...
       З гіпотэзамі,..  спрэчкамі,.. дыялагамі...
       Займіцесь.
       Вы ж - вучоны люд!
       Насельніцтва стварыла мову родную?
       Ці – наадварот:
       яна - стварыла з нас Народ?

Найшлі займацца чым! Курамі.., пеўнямі,.. ды  яйкамі...
                        ***+***
     (уначы 2 верасня 2011г.)