Притча об усталости.

Притча об усталости.
Прытча аб стомленасці.
 
"(...няма нічога лепей, як насалодвацца чалавеку
справамі сваімі, таму што – такая доля яго;
бо хто прывядзе яго пагледзець на тое,
што будзе апасля яго ?
–Кніга Экклезіаста.гл.3.ст.22)
 
Пад вечар птушкі ў гае замаўчаць,
і застракочуць конікі у ржаным хлебе...
Змарыўшысь, мы кладземся моўчкі спаць.
...а зоркі прачынаюцца на небе...
 
Ах, божачкі, ніколі ж не сканчаецца работа!
У прыцемках, бяз сіл, кладземся спаць.
Бо з раніцы, назаўтра, праца,
йзноў – да пота.
...а месяц толькі выйшаў пагуляць...
 
Ад раніцы да ночы: ў полі – жонка,
мужык - іную справу дзесьці робіць.
Маўклівая вячэра у пацёмках.
і – спаць, бо на размову любу –
сіл і дум ня хопіць.
...а там, наверсе, Месяц – лепшы хлопец неба...
па Млечным шляху выйшаў пахадзіць.
Дзяўчатам-зоркам жа, вядома ж трэба
сабой палепш зіхнуць,
і між сабой пагаманіць.
 
Дык можа так:
паелі, ды й – на ганак.
Каб там, прысеўшы поруч, слухаць ціха ноч.
Забыць: і стомленасць,
і заўтрашні працоўны ранак.
...глядзець, глядзець, удвух на гэту прыгажосць...
Як там,на небе,Месяц,
быццам хлопец з вёскі,
сустрэўся, ненарокам, з чарадой дзяўчат.
А ён – вялікі, Месяц, значыцца – высокі.
Яшчэ, й бландын,.. ну, як тут прамаўчаць...
Гамонка ў небе, зорачкі хахочуць!
Мігценне іхняе – то тут, то там.
Размовы нейкія вядуць,..
а па-вясковаму, балбочуць.
...і к зорачкам пяшчота, як к дзіцям...
 
...і як жа добра, так, удвух, ў цішы паседзець,
і памаўчаць, трымаючысь за рукі.
І муж – ужо сябе ня лічыць дзедам,
і жонка – прыгажуня-зорка,
а не якаясьці старуха...
Няма устатку: нега і пяшчота.
Навокал ноч, наверсе – бесканечнасць.
А мы – удвух.
Навошта зараз нам яшчэ каго-та.
...і разумееш, што любоў, гэта – навечна...
 
А сонца, раніцой, пагоніць спаць “хлапца”...
...і зорачкі паціху дзесьці знікнуць...
Нічога !
Праца – ўдзень.
Пасля вячэры – ганак.
і пачакаем разам месяца...
...і зорачкі, як мы – да іх, да нас з табой прывыкнуць …
*+*
ноччу...