Мая Беларусь

Мая Беларусь
Я не слаўлю Парыж i Варшаву,
I Нью-~Ёрк праслаўляць не бярусь,
Што мне грошы чужыя, што слава,
У мяне есць мая Беларусь.
I калi я чытаю як хтосцi
Узахлеб праслаўляе чужыну,
Я сказаць iм хачу: « Ягамосцi,
На сваю паглядзiце краiну.
Азiрнiцесь, якiя наўкола
Сенажацi, лясы i палеткi,
Нашы хлопцы, як тыя волаты,
А дзяўчаты нiбыта кветкi.
Прыгажосць гарадоў i весак…
Ды якi вам да гэтага клопат,
Калi вы у своих «газэтах»
Усе талдычыце пра «Эўропу».
Вы ж забылi родную мову,
Размаўляеце з нейкiм акцэнтам,
Вы Радзiму прадаць гатовы
За паперку з чужым прэзiдэнтам.
Я спытать вас хачу, панове,
У якi вы нас рай завеце,
Схамянiцеся, край беларускi
Самы лепшы у цэлым свеце.