Поэтам Иванушкам, от сестрички Поэзии

Поэтам Иванушкам, от сестрички Поэзии
Калі ты пішаш Верш –
не разлівайся ўшыр, ці ўдалячынь.
А перш-напЕрш
падразбярысь – куды табе цячы…
Глядзі, калодзеж –
проста ж дзірка…
Але ж ўглыб…
У цемры, там – сапраўдная вадзіца…
А лужына…
І ўшыр, і ўдалячынь – як мора-акіян яна!
Мо, й карабель пара бы адпраўляць!
Але ж у лужы глыбіна –
што толькі курыцам гуляць…
Ў калодзежы ж, у глыбіні –
жыва-вада таіцца…
Не аднаму табе, а пакаленням –
піць і піць,
і не напіцца…
А з лужы смакаваць - то можна,
неспадзявана козлікам зрабіцца…
*+*