А мир вокруг прекрасным создан...
"А СВЕТ НАВОКАЛ УСЁ Ж ЦУДОЎНЫМ ЗРОБЛЕНЫ…"
* * *
Бывае, ўвечар сумна, мо, з устатку…
А мо, ад прычапіўшыхся бязладдзяў...
Іду ў прыцемкі, на ганак, з хаты.
Каб з Светам і з сабой, па-чалавеччы, разабрацца.
Згарае сонца... Засынае дзень...
Стаміўшыйся ад спраў неверагодных.
І я – адзін, на ганку, ў цемнаце...
І думаю, што Свет навокал, усё ж цудоўным зроблены.
Трава ля ганка... Ну, трава, й трава...
А ты прыляж і вокам паглядзі на дробязі.
Такое там жыццё,што кружыць галава...
Маленькі Свет... А як складана зроблены.
Якой там толькі жыўнасці няма...
Не падлічыць букашак розных... Мама родная!
Паўзуць-снуюць ад ранка да цямна...
О, Божа ж мой... Як тут – ашаламляльна зроблена...
Удзень ідзеш, у адзіноце, ў клопатах сваіх.
Ад думак пра заробкі, нават згорблены.
А птушка ў лісцях запяе, і мы ўжо - удваіх...
Ах, божачкі, і ў гуках добра так пароблена...
Сярод натоўпу чалавек, як я, кудысь спяшыць.
Сустрэнемся вачамі... Усміхнецца мне ён, добра так...
І пасвятлее на маёй душы...
Цудоўнымі людзьмі наш Свет напоўнены.
Бывае, ўвечар смутак дастае...
Уладкоўваецца ў сэрцы, як у роднай хаце.
Іду на ганак... Там, навокал - Свет, дзе ўсе – свае.
Ад дрэў, да зорак...
Жонка выйдзе,побач сядзе...
Вось ім усім магу і сэрца дараваць я...
**+**
(уначы 1 верасня 2011г.)