Планета детей.

Са  зборніка  “Косаўскі  зшытак”.
"Планета  дзяцей".
***
Зямлі  бясконцая  прастора  дзённая –
ўначы, пры  зорках – робіцца  пясчынкаю...
А  людзі  на  Зямлі – дзіцёнкамі,
гадуе  нехта  нас  тут –
хлопчыкаў, з  дзяўчынкамі...

Ад  зоркі б, ды  да  зоркі – паляцець !
Але, адлегласьці...
А  век  наш, у  людзей-дзяцей, кароткі...
Сусьвет  такі  неверагодны  мець,
перад  вачыма,
божа ж  як  гаротна...

Бо, хтоб  з  нас  не  хацеў – ў  Сусьвет !
Туды,
дзе – зоркі  між  сабой  гамоняць...
Ляцець, ляцець –
без  аніякіх  там  ракет,
і  сустракацца  з  кімсьці,
незнаёмым...

Сяброў  заводзіць...
Разглядаць  Міры...
І  пазнаваць  неверагоднасці !
Зямля – выгадавальнік  дзетвары,
да  невядомай, зараз  нам,
даросласці...

Дык  можа, Час  у  кожнага  тады –
калі  Душа  кідае  цела  старчае,
і  адлятае  у  Сусьвет,
туды –
дзе  пачынаецца  у  нас  Жыццё  інакшае...
*+*
28  чэрвеня 2014 г. у Косава, пад зорным  небам.