Речка – Жизнь.

Речка   – Жизнь.
РАЧУШКА – ЖЫЦЦЁ.
 
Проста плыў сабе
па рэчцы.
Проста плыў,куды ж мне дзецца…
Злева –
п’е сабака, й брэша.
П’е і брэша –
не нап’ецца…
Справа –
човен прытапіўся…
Можа ў дзірках.
Хтосьці кінуў.
Быў жа ён калісьці чыйсьці…
Я – плыву,
і човен мІнуў.
Рэчка доўгая,кудысьці,і з якойсьці мэтай л’ецца.
Я у ёй,як у калысцы,
ці то – сплю,ці то – жывецца…
Я плыву сабе
паціху…
Аглядаю ўсё,што блізка.
Злева –
мыюць залацішка,
справа –
брудную бялізну…
Цягне,цягне мяне
рэчка…
Цягне некуды ўдалечу,
лепей дзе жывуць,
гавораць…
А куды,
мне невядома.
Справа –
бераг,дзе Гамора,
злева –
беражок з Садомам…
Колькі плыць у гэтай плыні?
Мо,прыткнуцца мне на мЕлі?
Не,плыву…
Ці то – лянівы,
Ці то,я
ў рацэ – тапелец?...
*+*
(брэша – лает; човен –речная лодка; калісьці – когдато;
чыйсьці – чейто; мінуў – міновал; Кудысьці – кудато;
якойсьсці – какойто; мэта – цель; бялізна – бельё;
тапелец – утопленник).