Пяшчотны край

Аудиозапись
Слова мои, музыка и исполнение ИИ suno...
Вось Колас, Купала і Быкаў,
А побач - Рыгор Барадулін.
Усё гэта - кагорта вялікіх,
Яны не памерлі - заснулі.
Ім змрочна, няўпэўнена спіцца,
Бо думкі не маюць спакою.
У прасторы лёс даў - растварыцца
Прадбачачы страсці і болю.
Іх боль - за людзей Беларусі,
Нашчадкаў, такіх бестурботных,
Прыгожых, жывучых як бусел,
Кахаючых край свой пяшчотны.
Або Багдановіч ўбачыць
З далёкай, палаючай зоркі -
Жыццё наша мала так значыць
У палоне закрытай каморкі.
І ўсё-такі хочацца верыць,
Што пройдуць, як снег катаклізмы,
Сумленне сваё станем мераць
З народзінаў і аж да трызны.
Са спадчынай знікнуўшых продкаў
Даможамся светлай мэты.
На хвалях пампуецца лодка,
Але мы душой паэты.
10.12.2016
Отзывы
Зуев Сергей Михайлович10.12.2016
Зусiм нядрэнна атрымалася!
З найлепшымi пажаданнямi...
Любецкий Виктор10.12.2016
Дзякуй!
З павагай,
Meri10.12.2016
Шчыра дзякую за цудоуны верш!
Любецкий Виктор11.12.2016
Вельмі прыемна! Дзякуй!
З павагай,
Мария Костынюк11.12.2016
Моя твоя не понимай!
Любецкий Виктор11.12.2016
Это на белорусском языке, Мария!
Мария Костынюк12.12.2016
Я так и подумала.
Павловец Людмила11.12.2016
Шчыра дзякую за родную мову!
Любецкий Виктор11.12.2016
Вельмі рады, што спадабалася! Дзякуй, Людміла!
З павагай,
Кузахмедов Марат Кустарь.17.03.2025
Стихи то что надо!!! Класс друг!!!
Жук Александр17.03.2025
Добра, сябра! Не умирае мова!
Салодка для птушки-душы...
Ге зникае боль за народ наш...
Патрэбны словы твае...

