Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Пячка пячэння, слоік варэння

22.12.13
За пачку пячэння
За чарку і шкварку
За слоік варэння
З каронай на карку

Разваліць краіну ён на кавалкі
Радзіму прадасць з малатка
І ахвярай гумавай палкі
Будзем з табою мы братка

З'ехаўшы з глузду
Падняў ён падаткі
Мажа ікоркаю лусту
А нам дулю браткі

Братаецца ён з тымі
Хто грошыкаў падкіне
Народ вочы ўздымі
Дрэнна нашае краіне

За пачку пячэння
Народ свой прадасць
Калі Рассея варэння
Крыху чорнага дасць