Один день Ивана Денисовича. Сельская история

 "Адзін дзень Івана Дзянісыча. Вясковая гісторыя"

РаніцОю  злез я з печы,
шасць за дзьверы,каб уцЕкчы,
і ад жонкі, і ад цЕшчы,
бац, а пОперак сустрэча –
сын мой, тая шчэ малЕча,
хныча, атрымаў па пысе, ў спрэчцы,
і  да бацькі тут жа  прэцца,
тУліцца, каб пажалецца,
ў  бОйкі ж  лезе, аж няймЕцца,
ну, й пажалеў яго, рамЕньцам…

Ой, далЕй ад спраў бы  збегчы,
дзе-нібудзь ў цяньку залегчы,
ды й, запнуўся аб каменьчык,
палец збіў, а чым палечыш,
палец той, што пакалечыў,
але суседам быў прымечан,
працягнуў сусед мне глечык,
не з малаком, а з крЭпчай нечым,
па чарзе смактуем, крЭкчам,
ты ж глядзі, і стала лЕгчай…

Пасмакталі, ён мне шэпча,
пайшлі ў гараж, там слоік з “Леча”,
і, амаль што поўны, глечык,
нам ў сяльпо ня трэба бегчы,
палец твой там і залечым,
і лячылі, аж да вечара,
добры дзень, якога лешага,
і няма нічога сьмешнага
ў тым, што мы сябе пацешылі…   
 
А яшчэ адна сустрэча
адбылась ў мяне пад вечар,
штурхануў мяне у плечы
хамаваты нейкі стрэчны,
матам аблажыў падлЕччым,
і грабануў мяне, злыднЕча,
ў партманЕ  цяпер – галЕча,
ў сэрцы – холад і пустэча,
і душа ад страху енча…
Дзень здарыЎся недарэчны…
*+*
14 сакавіка 2013г.
**(раніцОю – утром; уцекчы – убежать; атрымаў – получил;
ў спрэчцы – в ссоре; прэцца – прётся; тУліцца – прижимается;
бойка – драка; няймецца – невтерпёж; раменьцам – ремешком;
справы – дела; глечык – кувшинчик; па чарзе – по очереди;
слоік – банка; сяльпо – сельскй магазин; ня трэба – не нужно;
стрэчны – встречный; падлеччЫм - паскудным; злыднЕча - гадина;
галеча – нищета; пустэча – пустота;
недарэчны – нелепый, глупый).