Про гнома

Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.
 ***
Кот  прыпёр  на  хату  гнома –
на  гародзе  дзесь  спаймаў…
Прама  скажам – ідыёма :
“хітры  гном –
ката  праспаў”…

Прыцягнуў  кот, значыць  гнома,
і  патрабуе  ўзнагароду. 
А  з  якой  такой  хваробы !?
Гном жа –
мой  старЫ  знаёмы…

Я – з  дзіцёнкаў  з  ім  сябрую.
Мы – раслі  абодва  тут.
Маць  кацячую  такую !
Ты  з  чаго  гэта ! –
катУ...
 
Ад  слюнёў  кацячых  выцер,
гнома  мяккім  ручніком.
Ката, заразу – з  хаты  выпер,
частую  гнома –
малаком...

Я, дзеля  супакойства  нерваў,
сам – канешні  чарку  хляпнуў.
Ну, кацяра !
Ну   і  стэрва !
На  сябра  майго –
і  лапу...

Можа ж  шчэ, й  пагрыз  нямнога ?
Пракусіў  там, можа  нешта ?
Напужаў  можа  малОга ?
Добра  хоць –
мой  кот  ня  бешаны...

Бача  гном, што  я  бядую.
Кажа – з  ім  усё  ў  парадку.
Ён  зазірнуў  ў  гарод, на  градку,
мОркву  каб – ‘
узяць  якую...

Дзень  быў  ясны, прыпякала.
Пад  капустаю, ў  цянёк,
дзе  нішто  не  замінала,
ён, на  хвіліначку –
прылёг... 

АчунЯў  ужо  у  пастцы,
дзед  Алег – твайго  ката.
Як жа  тут  не  напужацца ?
Думаў –
зараз  смертата...

Во, хітруга, намякае –
на  лячэбны  інтарэс !
Ладыць, чарку  наліваю,
на –
здымай  нярвовы  стрэсс...

ПагутОрылі, мы  з  гномам.
Пра  жыццёвыя  турботы.
Пра  сям’ю, ў  ягонным  доме.
І  пра  Грэцыю –
а  што  там...

Апасля  пайшлі  на  грАды,
каб  час  дарэмна  не  прапаў.
Кот  адчуваў, што  вінаваты,
і  гному  мОркву –
сам  капаў...
*+*
12  чэрвеня 2014 г.