Помолись за Родны Кут...

Са  зборніка  “Косаўскі  зшытак”.

Памалісь  за  Родны  Кут.

Я  вярнуўся – памаліцца,
дзе  чакаў  мяне  мой  Дом...
Хату  кінуў  у  сталіцы –
і  паехаў, ў  гарадок.

Гарадок  мой, старажытны...
Да  цябе, ажно  да  восені,
я  прыехаў, каб  пажыць  тут –
ў  мілым  сэрцу  майму  Косаве.

Дом  чакаў  мяне – я  чую...
Родны  Кут – вакол  мяне...
Ў  ім – душу  сваю  лячу  я.
Ён  спакой  душы  вярне.

Неба  купал – там  анёлы...
Шэпча  нешта  Бацька-Бог...
Колькі  тут  прастору, волі...
Добра, што  прыехаць  змог.

У  двары, на  камень  шэры –
прыцягнуў  яго  калісьці –
я  прысеў  з  пачуццем  веры...
Родны  Кут – каб  памаліцца...
*+*
25 чэрвеня 2014 г.  у  Косава...