Чарка и Шкварка

20.05.13
Калі жывем за чарку мы і шкварку
То ж дай яе нам, дай яе!
Чаго даеш нам лумзаць парку
Няўжо ж табе мы не свае?

Абяцаеш - ссыш у вочы
Ды жыццё наша псуеш
Няма за што купіць харчы
А ты ўдоваль жа іх еш

Яшчэ крыху і кол мы возьмем
Ды ўсё што пад страхой вясіць
І ўжо калі мы гуртам пойдзем
То будзем браць а не прасіць

Хопіць нас трымаць за дурняў
Не будзем вечна мы трываць
Мы паверылі табе - падмяў...
Хопіць! Хопіць нам ілгаць!

Калі жывем мы як скаціна
Чаго ж не корміш ты яе?
Чаму гніе наша краіна
Няўжо мы не браты твае?

Мы народ і маем гонар!
Не скаціна мы твая!
І кажам вось табе ў твар:
"Радзіма Беларусь мая!"