МКЧ октябрь 2017 - 2 тур

Словы - Генадзь Бураўкiн
Музыка - Васiль Раiнчык
 
КАЛЫХАНКА "Доўгi дзень"
 
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
 
Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
 
Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гулі ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі і стрыжы.
Спяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
 
Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)