Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Паэт i Муза

Натхненне недзе заблукала.
І Муза не прыйшла-прапала!
Пішу, і зноў ірву паперу,
Ужо стаміўшыся без меры.
 
-Ну дзе ты, Муза,адгукніся!
Знайду цябе,лепей скарыся!,-
Стрымаць не ў сілах раздражненне.
Кіпіць, ірвецца абурэнне:
 
-Чым заплаціць табе,зараза?!
Давай дамовімся адразу!
А-у!Каго ты там натхняеш?
На моры з кім адпачываеш?
 
Ці мо суседу аддаешся?!
Ага!Прыйшла!!!Чаго смяешся?
Ну добра,мір.Чаго сваруся?
Зноў за пяро сваё бяруся...
 
натхненне(белор.)-вдохновение
сваруся(белор.)-ругаюсь