Пажаданнi добрым людзям
Я жадаю ўсім шчасця роўнай дарогі,
Каб Вас Бог бараніў ад бяды і трывогі,
Каб здароўя было,як пясчынак у свеце,
Толькі радасць няслі Вашы любыя дзеці,
Каб каханне цяплом сэрца Вам сагравала,
Столькі грошай было,што заўсёды хапала,
Каб Вам людзі любоў задарма аддавалі
І Вы святы не раз яшчэ ўсе святкавалі!
Отзывы
Eisenberg Otto21.08.2016
Дякую))))))
Король Любовь21.08.2016
Ирина, и тебе счастья, творческих успехов
и МИРНОЕ НЕБО над головой. Будь благополучна.

