Смерцi няма Смерти нет
Я,сябра, смерці не баюся,
Бо веру, што калі памру,
Чаромхай белай распушчуся,
Табе свой водар падару.
Ці каляроваю вясёлкай
Зірну з нябёсаў на зямлю,
А мо руплівай жоўтай пчолкай
Няктару лотаці пап'ю,
Расой уранку заіскруся,
У вочы промнем зазірну,
Травою мягкай рассцялюся
І ногі босыя крану.
А можа проста лёгкім ветрам
Паказычу тваю шчаку
Ці шэрай,зоўсім непрыкметнай,
Пясчынкай лягу ў руку.
Чым стану, грэшная, мой дружа,
Зусім не ведаю сама,
Але ўпэўненая дужа,
Што смерці ЎВОГУЛЕ НЯМА!
Отзывы
Vic Fo26.08.2016
Хороший слог. И содержание. Признаюсь, о смысле некоторых слов могу только догадываться, но в общем понятно. В детстве я умел гворить и понимать эту речь, но и словарный запас детский.

