Яго вочы

Яго вочы
У яго такія вочы...
Немагчыма перадаць.
Хочацца за імі крочыць.
Хочацца жыццё аддаць.
 
Калі б хто сказаў калісьці,
што ў вачах бывае неба,
што бязмежнае, бяз выйсця,
я б адказвала: не трэба!
 
...а цяпер мае далоні,
мае вусны,
мае скроні...
усё цалуе яго вочы.
Прагне крочыць.
І ня збочыць.
 
красавік 2016