Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Мы немаўляткамі з’яўляемся на свет

Мы немаўляткамі з’яўляемся на свет,
Наперадзе жыццё вялікае, зямное,
Які пакінем на зямлі мы свет?
Пытанне гэта ж вельмі непрастое.

Здавалася, зрабілі першы крок,
Выпрабаванне першае, цяжкое,
Як паляцелі за гадком гадок
Удалеч лёсу, у жыццё людское.

Як лёгка крочыць, калі сябар побач Сапраўдны сябар на ўсё жыццё, Надзейны, верны і прыстойны, Спагадлівы і разумеючы усё.   Што падтрымаць гатовы ў цяжкую хвіліну, Што будзе радавацца поспехам тваім, Што можа ўцешыць у горкую часіну Адным ласкавым позіркам сваім.   Душы параненай, сыходзячай крывёю Не будзе ён наносіць новых ран, Настоем шчырасці, адданасцю сваёю, Наадварот, паможа іх загоіць сам. 
Отзывы
Вельмі спадабалася, Анна! Поспехаў Вам!)
Мэй Анна21.06.2014
спасибо)
Если стих адресованный не только к белорусам, можно хоть нерифмованый перевод. Половину незнакомых слов просто не поняла(