ТРЫЯЛЕТ

Маё цела – няўклюдны трамвай
і душы ў ім і цесна, і сумна.
Сплю… Душа пакідае бясшумна
маё цела – няўклюдны трамвай.
І вандруе! То ў пекла, то ў рай,
вольнай птушкай лунае бяздумна.
Маё цела – няўклюдны трамвай.
І душы ў ім і цесна, і сумна.