ПОБАЧ З ТАБОЙ
Побач з табой
раскладваю ў жыццёвы куфар
па сваіх месцах
боль і горыч,
радасці й расчараванні,
памылкі і поспехі,
сумненні й шкадаванні,
успаміны і мары…
Побач з табой
лопаюся бурбалкамі,
каюся,
скідваю крылы…
Побач з табой
асляпляюся надзеямі,
спазнаю веру,
узвышаюся…
Шкада,
што прыходзіш так рэдка,
мая новая сяброўка,
мой лоцман,
мой дар божы -
Цішыня.


