Уладзiмiру Мулявiну
Паэтау шмат на Беларусi,
I шмат цудоуных песняроу,
Але адным я ганаруся
I ганарыцца буду iзноу!
Её быу Пясняр! Пясняр ад Бога!
Спявау её так, што стыла кроу.
Я закахалася у такога -
Её бацькам быу для "Песняроу".
I песнi тыя як зарнiцы,
З маленства помняцца яны:
"Александрына", "Завушнiцы",
"За паугадзiны да вясны"...
Я ж на канцэрт ляцела летам
Каб толькi голас той пачуць.
Спявала разам з iм. А потым,
Я доуга не магла заснуць.
Бо i уначы душа спявала,
Што, хтосцi там вады прасiу,
Шло дзесцi жыта дзеука жала
Ды канюшыну Ясь касiу...
Але, жыцце абарвалося,
Нiбы гiтарная струна.
I змоукла песня. I здалося,
Што не уваскрэсне ужо яна.
..."Александрына"..."Завушнiцы"...
Як напамiн гучаць яны,
Бо сэрца перестала бiцца
За паугадзiны да вясны.

