Беларусь мая старонка

Беларусь мая старонка,
Любы сэрцу далягляд,
Дзе шчабечуць птушкi звонка,
Дзе зарнiцы у палях.
Дзе за рэчкай каля млына
Цiхi гай стаiць сцяной,
Кожную вясну шыпшына
Сустракае нас з табой.
Дзе буслы павольна ходзяць
Ды пануюць жаурукi
Расказаць аб нечым хочуць
Нам лясныя матылькi.
Хiба ж можна мне забыцца
На такую прыгажосць?
Жыватворная крынiца-
Родны край - у сэрцы есць!