Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Про гнома

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
"Пра гнома".
 
Кот прыпёр на хату гнома –
на гародзе дзесь спаймаў…
Прама скажам – ідыёма :
“хітры гном –
ката праспаў”…
 
Прыцягнуў кот, значыць гнома,
і патрабуе ўзнагароду.
А з якой такой хваробы !?
Гном жа –
мой старЫ знаёмы…
 
Я – з дзіцёнкаў з ім сябрую.
Мы – раслі абодва тут.
Маць кацячую такую !
Ты з чаго гэта ! –
катУ...
 
Ад слюнёў кацячых выцер,
гнома мяккім ручніком.
Ката, заразу – з хаты выпер,
частую гнома –
малаком...
 
Я, дзеля супакойства нерваў,
сам – канешні чарку хляпнуў.
Ну, кацяра !
Ну і стэрва !
На сябра майго –
і лапу...
 
Можа ж шчэ, й пагрыз нямнога ?
Пракусіў там, можа нешта ?
Напужаў можа малОга ?
Добра хоць –
мой кот ня бешаны...
 
Бача гном, што я бядую.
Кажа – з ім усё ў парадку.
Ён зазірнуў ў гарод, на градку,
мОркву каб – ‘
узяць якую...
 
Дзень быў ясны, прыпякала.
Пад капустаю, ў цянёк,
дзе нішто не замінала,
ён, на хвіліначку –
прылёг...
 
АчунЯў ужо у пастцы,
дзед Алег – твайго ката.
Як жа тут не напужацца ?
Думаў –
зараз смертата...
 
Во, хітруга, намякае –
на лячэбны інтарэс !
Ладыць, чарку наліваю,
на –
здымай нярвовы стрэсс...
 
ПагутОрылі, мы з гномам.
Пра жыццёвыя турботы.
Пра сям’ю, ў ягонным доме.
І пра Грэцыю –
а што там...
 
Апасля пайшлі на грАды,
каб час дарэмна не прапаў.
Кот адчуваў, што вінаваты,
і гному мОркву –
сам капаў...
*+*