Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Вечер Жизни

ВЕЧАР ЖЫЦЦЯ.
 
Ціха вечар падпаўзае,
да мяне,
у госці…
Цягне коўдру за сабою,
каб сагрэць,
мае стАрачыя косьці…
Я і згодзен,
не чынюся,
ў траўку забурыўся.
Вечар – коўдру на мяне,
бо, бача,
што змарыўся...
Разам з вечарам
ляжым,
і насамі шморгаем.
Коўдра ж,
зношАна зусім,
сьвецяць дзіркі-зоркі…
Вечар
нешта шэпча мне,
каб заснуў,
да ранку.
Можа нешта пра сябе,
можа калыханку...
*+*
24 чэрвеня 2013г. …наўзвячорак…
**( коўдра – одеяло; згодзен – согласен; бача ж – видит же;
змарыўся – устал; разам – вместе; да ранку – до утра).
Отзывы
Прыемна чытаць вершы на роднай мове. Падабаецца
Косава мне такі смак надае, вечарамі... Добра пішацца... Дзякую.