Наша восень любові

Мне здало́ся, -- гэта вецер
Сту́каў у вакно дажджом:
Гэта памяць пра ту страту
Абвясціла хма́рным днём.
 
І вярнуліся, і ўпалі,
Як слязінкі-плач са шкла.
Ты́я сло́вы, што спазнілісь,
Нельга мне забыць ніяк.
 
Позна, ду́рна і не трэба:
«Ай, прабач» -- пакутаваць.
То каханне, -- што тае́мства,
І яго -- не разгадаць.
 
Можа, восень ў лісцях жоўтых --
Сумны жарт яе -- як знаць.
У сілках галінак мокрых
Плач самотны.., ціхі плач.
 
Прыпеў:
Гэту нашу восень
Не вярнуць ніколі ўраз.
Будзе боль нам кожны раз --
Кастрычнік прад’являць...
І  ў акно марко́таю імжыць,
І ў акно маркотаю імгліць.
 
Толькі за́раз разумею:
Што было́ -- не ве́рнеш то́е.
Гэта ўсё, як не́йка кара
За хлусьню… і здраду больш.
 
Гэту дзе́ўчыну і восень --
Я не вы́бачу сабе…
Каб і кінуць іх -- так лёгка,
Ды забыць – цяжарам мне.
 
Ўсе  мы знаем, што удача (што нас шчасце*)
Толькі раз наве́д(-в-)ае...
І сама ж -- і дзень прызначыць,
Каб пакінуць нас навек.
 
Ўсё жыццё пасля́ – шукаем,
Хочам мы яе (яго*) вярнуць.
Пісьмы ты́я, што ёй (яму*) пішам..,
Адрасат – «не там, не тут».
 
Прыпеў.