Складаней
Прывітанне, юнацтва край,
Беластвольных бяроз парад,
Мой пакінуты ціхі рай,
Дзе квітнее бацькоўскі сад.
Там, пад дахамі сціплых хат,
Белы бусел малюе круг,
Не павернеш жыццё назад,
Тапаліны віхрыцца пух.
І, як быццам скрозь дзіўны сон,
Вобраз родны мільгне ў акне.
І смарагдавай веткай клён
Нешта ў сэрцы маім кране.
Ашалеле нясецца час,
Як бязлітасна вучыць лёс.
І складаней за кожны раз
Ад'язджаць без праявы слёз.
2022
Отзывы
Кирдина Елена23.10.2026
Анатолий, чудесное стихотворение о родных пенатах, трогает до глубины души!
"Мой пакінуты ціхі рай,
Дзе квітнее бацькоўскі сад..."
Яльницкий Анатолий26.10.2026
Елена, спасибо за понимание! Рад Вашему визиту! С уважением!

