МАЎЧАННЕ ЗОЛАТА
Маўчанне золата, ды не заўжды,
Так часта гэта слабасць, наша трусасць.
На плечы давіць, гне цяжар бяды
З надзеяй згоду мець, маўчаць прымусіць.
Хавае розум сэрца ад душы,
Спрабуем мір купіць сваім маўчаннем.
Ды толькі завіваем віражы,
Мацнее вецер і яго гуканне.
Цяжар распальвае і шырыць страх,
Нябачнаю рукою гне да долу.
Мяняем фарбы мы ў сваіх вачах,
Перафарбоўваецца свет і доля.
Рэальныя яны, як паралель,
Спачатку ныюць, зляцца за туманам.
Ды з цягам часу прытаміцца чмель,
Засне пад тоўстай коўдраю абмана.
Не бачым дзе падман, дзе праўды звон,
Маўклівая рака нясе па хвалях.
Разыдзецца, пакажа, пропасць-дно,
Ды зноў бяжыць, гудзе пад спеў шакалаў.

