Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ЛЁС ВІЕЦЦА

Лёс віецца ўдалеч паскам,
Бы цягнік, павольна, ці імчыць за ветрам.
Сустракае кубкам квасу
З пахам гаркаты, ці пахне свежым хлебам.
 
На наканаваных рэйках
Святлафор мігае колерам зялёным.
Ды на змену, бы як здзека,
Шлях бяздумства накіруе да адхонаў.
 
Палымнее сцежка долі,
Будзіць розум, просіць не губляць надзею.
Прыпыніцца ды паволі
Крок за крокам лёс праз рэшата прасеяць
 
Зразумець душою промах,
З крыўдаю на беды не ўпікаць за спешку.
Згасне ў мудрасці саркома,
Вернецца «арол» на долю, скіне «рэшку».