Издать сборник стиховИздать сборник стихов

НЕ ПАМЫЛІЦЦА

Божа ўдыхне дух святы і з Анёлкам
Разам адправіць шукаць сваю сцежку.
Квэсты рассыпаны з горак-пагоркаў,
З цемры, заўважыць так цяжка абмежкі.
 
Светлы Анёлак махае крылом нам,
Кліча правесці Гасподняй дарогай.
Цёмны анёл прыляціць вераломна,
Крыламі шэпча, што ён з дапамогай.
 
Трэль салаўіную лье і туманіць
Сэрцы, блакуе наш розум і думкі.
Хітрым напевам і словам падманным
Пастку рыхтуе, бы вяжа карункі.
 
Кружыць ілюзіяй гонару, пыхі,
Наша сумленне разносіць на крылах,
Сее над безднай балотнай паціху,
Хітра чакае, каб бура завыла.
 
Квэсты дае Усявышні — там выбар:
Сэрцы аддаць за міражную зорку,
Ці не згубіць сваю долю між хібаў...
Смела ўсміхнуцца, з сумленнем, у змроку.