Издать сборник стиховИздать сборник стихов

МОВА - НАШ КОД

Мова народа — сакральнае зерне,
Што прарастае на полі духоўным.
Код, што на шлях дабрачынны паверне,
Код нашых сэрцаў— культурны, народны.
 
Ён — ключ пазнання дыхання краіны,
Ён — прывітанне ад прашчураў нашых.
Пасак, што звяжа нас колам адзіным,
Выбар падкажа на сцежках абраных.
 
Мова — народжана сэрцам бацькоўскім —
Шчырасцю краю квітнее на тварах.
Мова штурхае на творчыя крокі,
Сокам частуе, зямелькі адварам.
 
Мова — зярнятка любові да краю,
Мудрых традыцый народа калодзеж.
Наш ДНК клапатліва хавае,
Каб захаваць, як прамень у народзе.