Над бярозавым гаем

Матылькі над бярозавым гаем
Зіхацяць каляровым агнём,
Не заўжды мы аб тым памятАем,
Для чаго ў гэтым свеце жывём.
 
Маладосць - то кароткае лета,
Не заўважыш як хутка мільгне
І твая светла-шчырая мэта
У цудоўным заявіцца сне.
 
Ты прабачыш яе за наіўнасць,
Нездзяйснальнасць даруеш не раз
І няхай белым снегам каліна
Замятае турботы за нас.
 
Матылькі над бярозавым гаем
У гарэзную ўюцца спіраль,
Жоўты месяц завостраным краем
Вечаровы крамсае крышталь.
 
2022