Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Не хачу я зусім станавіцца дарослай

Не хачу я зусім станавіцца дарослай,
Хачу бегчы па лужах ды раніцца ўкроў.
Мне па дрэвах бы лазіць, галіне той тоўстай.
Мне адніх бы сяброў, каб ніхто не сыйшоў.
 
Не хачу я зусім станавіцца дарослай:
Трэба кнігаў яшчэ шмат якіх прачытаць!
Дух мой, стан мой даследчыка збурыцца проста,
Калі буду дарослай (іх лёгка хістаць).
 
Не хачу я праблемаў, а толькі кахання,
Каб не трэба было мне над ім працаваць.
Мне б марозіва есці ды чакаць да світання,
Калі прыйдзе вясна, каб свой час марнаваць!
 
Не хачу я зусім станавіцца дарослай,
Але трэба ўзяць сябе ў рукі [я тут.
Зранку буду ўставаць, гадзіне а шостай],
Каб сабой ганарыцца і жыць без пакут.